Да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа: Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей падвёў вынікі літаратурнай віктарыны

Культура
29.11.2017 10:38
У 44-м нумары нашай газеты мы друкавалі літаратурную віктарыну, падрыхтаваную супрацоўнікамі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Я. Коласа, прысвечаную 135-годдзю з дня нараджэння беларускага класіка. Да ўдзелу запрашаліся вучні 7-11 класаў школ горада і раёна.

IMG_7745.JPG

28 лістапада ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі падводзіліся вынікі і ўзнагароджванне пераможцаў. Так, дыпломамі 3-й ступені ўзнагароджаны: Мікалай Чыстабаеў (9 кл., СШ №5), Юлія Пачыкоўская (10 кл., Залеская СШ), Вікторыя Капыш (8 кл., Крэўская СШ), Дзмітрый Пашкевіч (10 кл., СШ №7), Дар’я Радзіён (11 кл., гімназія). Дыпломалі 2-й ступені ўзнагароджаны Аліна Камінская (8 кл., СШ №6), Павел Гуль (10 кл., Вішнеўская СШ), Віялета Шэкала (10 кл., СШ №5). Дыпломамі 1-й ступені ўзнагароджаны Соф’я Кажадуб (7 кл., СШ №5) і Мікіта Лось (7 кл., Вішнеўская СШ). Самым малодшым удзельнікам літаратурнай віктарыны стаў вучань 3 “Г” класа СШ №5 Аляксандр Каралёў.

IMG_7747.JPG

На фота: выконваючая абавязкі дырэктара Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Дзіна ШЧУРОЎСКАЯ (другая справа) узнагароджвае пераможцаў літаратурнай віктарыны 

Сяргей ЮРЭВІЧ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений