Вера Вайцюль стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу

Культура
27.11.2017 14:43
Супрацоўніца Смаргонскага аддзела Дэпартаменту аховы, вядомая мясцовая паэтка Вера Вайцюль паспяхова удзельнічала ў аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці, які ладзіўся паміж падраздзяленняў аховы і быў прымеркаваны да 65-годдзя службы аховы МУС Беларусі.

Вера 017.jpg

Канкурсантка са Смаргоні атрымала два дыпломы ІІ ступені абласнога конкурсу: у намінацыі “Лепшы аўтарскі твор” і “Размоўны жанр”. На заключным рэспубліканскім этапе Вера Іосіфаўна стала пераможцай конкурсу на лепшы паэтычны твор і ўшанавана Ганаровым Дыпломам І ступені.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара. 

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений