Творчыя калектывы з Вішнева гэта сапраўдны феерверк цікавых ідэй

Культура
06.10.2017 14:28
Яркую каларытнасць, крэатыўнасць і нацыянальную маляўнічасць на ўсіх бадай раённых святах ствараюць работнікі культуры і іх памочнікі: аматары спеваў, танцаў, розных відаў творчасці. Гэты здымак зроблены падчас абаранкавага фэсту ў Смаргоні. На ім вішнеўскі падворак і ўдзельніцы жаночай вакальнай групы.

Вишнево_Сморгонские_баранки.jpg

Заўжды сапраўдны феерверк цікавых ідэй і іх увасабленне прадстаўляюць творчыя калектывы з Вішнева. Салісткі і ўдзельніцы жаночай вакальнай групы, тэатральнага гуртка, аматарскіх аб’яднанняў не толькі з карысцю і плёнам праводзяць вольны час, але і годна прадстаўляюць сваю малую радзіму на шматлікіх фэстах і імпрэзах. У авангардзе як звычайна загадчыца Вішнеўскага Дома культуры Альфрэда Дыро, мастацкі кіраўнік Анатоль Дыро, актывісткі Марына Лукша, Марына Чайкоўская і іх калегі з сельскага клуба ў Лешчанятах Таццяна Кротава, Наталля Траццяк, Ірына Найдзіч.

Святочныя імпрэзы ў аграгарадку Вішнева вылучаюцца атмасферай гасціннасці, добразычлівасці, навізны і нечаканых паваротаў сюжэту ў сцэнары. А яшчэ тут падтрымліваюць маладых з іх самымі крэатыўнымі ідэямі. Таму ёсць у Вішнеўскага ДК перспектыва, і заўжды будзе куды завітаць на сустрэчу з сябрамі мясцовым жыхарам.


У суботу на базе адпачынку “Станкабудаўнік” культработнікі Вішнеўскага і Лешчаняцкага Дамоў культуры ладзілі цудоўнае свята, на якім ушаноўвалі механізатараў - перадавікоў і іншых працаўнікоў гаспадаркі.

У канцэрце бралі ўдзел мясцовыя творчыя калектывы: “Вечарынка”, “Хутарок”, сямейны ансамбль Жыхаў, студыя эстраднай песні “Міраж”, а таксама госці з Іўя – гурт “Варажэя”. Радавалі прыемнымі спевамі салістка Наталля Русак, смачнымі беляшамі частавала Марына Чайкоўская. Майстар-клас па лозапляценні правяла Аксана Дыро. А яшчэ адпачываючыя на беразе Вішнеўскага возера мелі магчымасць пасмакаваць мясцовую юшку, дранікі і розныя прысмакі, што прыгатавалі супрацоўніцы мясцовых ДК і школы мастацтваў.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара (з архіва "Светлы шлях").

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений