8 кастрычніка – Дзень работнікаў культуры. Віншаванне мясцовай улады

Культура
06.10.2017 11:47
Паважаныя работнікі культуры і ветэраны галіны!

Віншуем з прафесійным святам усіх, хто працуе ў гэтай сферы, хто аддае сябе нялёгкай і высакароднай справе захавання і развіцця найбагацейшых традыцый нашай культуры.

Грамадска-палітычныя падзеі, святочныя і іншыя мерапрыемствы не абыходзяцца без удзелу работнікаў устаноў культуры.

Упэўнены, што ваш пастаянны творчы пошук і надалей будзе накіраваны на захаванне і прымнажэнне лепшых культурных традыцый нашага раёна, далейшае развіццё ўсіх відаў мастацтва з мэтай адраджэння гармоніі ў нашым грамадстве, такіх агульначалавечых каштоўнасцей, як дабрыня, спачуванне і паразуменне. Культура фарміруе духоўны здабытак нацыі, забяспечвае надзейную сувязь паміж пакаленнямі, уплывае на маральныя асновы грамадства, выхоўвае любоў да Радзімы, да свайго народу.

Выказваем вам шчырую падзяку за майстэрства, працавітасць, адданасць прафесіі. Жадаем вам святочнага настрою, творчых поспехаў, здароўя, дабрабыту. Хай апраўдваюцца вашыя самыя лепшыя надзеі.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў. 

день культуры.jpg

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений