АНОНС: 16 верасня ў Смаргоні адбудзецца 1 рэгіянальны фестываль-кірмаш “Смаргонскія абаранкі”

Культура
03.08.2017 16:30
Аргкамітэт запрашае спонсараў да ўдзелу ў свяце.

баранки_Сморгонь.JPG

У рамках падрыхтоўкі да фестывалю аргкамітэт аб’яўляе конкурсы: на лепшы лагатып “Смаргонскіх абаранкаў”, на лепшыя сувеніры – сярод народных майстроў, а таксама сярод усіх жадаючых – фотаконкурс “Смаргонь – сталіца абаранкаў”.

Падчас мерапрыемства будуць праведзены наступныя конкурсы:

  • на лепшы гандлёвы і выставачны павільёны;
  • на самую цікавую хлебную скульптуру з выкарыстаннем абаранкаў;
  • конкурс-дэгустацыя хлебабулачных вырабаў (абаранкаў).

Умовы правядзення ўсіх вышэйназваных конкурсаў у хуткім часе будуць апублікаваны на сайтах райвыканкама і газеты “Светлы шлях”.

Аргкамітэт фестывалю.

 

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений