Гістарычна-літаратурныя гасцёўні ў сядзібе М.К. Агінскага ў Залессі працягваюцца…

Михаилу Клеофасу Огинскому посвящается
28.10.2017 21:49
У кастрычніку 2017 года споўнілася 230 год са дня смерці Анджэя Агінскага, бацькі М. К. Агінскага. Менавіта гэтай падзеі была прысвечана гістарычна-літаратурная гасцёўня “Ваявода Трокскі Анджэй Агінскі, бацька Міхала Клеафаса”.

огинского4.jpg

Дата была выбрана не выпадкова - пачатак лістапада для католікаў і праваслаўных звязаны з успамінам памерлых. Мерапрыемства пачалося са слоў ксяндза Алега Жураўскага і святара Аляксандра.

Супрацоўнікі музея-сядзібы ў тэатралізаванай форме ўспаміналі Анджэя Агінскага як палітыка, грамадскага дзеяча, клапатлівага і добрага бацьку і мужа.

На гасцёўні прысутнічалі таксама і дзеці, таму супрацоўнікі правялі віктарыну, пераможцы якой атрымалі квіток на бліжэйшы канцэрт у сядзібе.

У гонар сям’і Агінскіх прагучаў невялічкі канцэрт трыа камернай музыкі “Унісон”.

огинского1.jpg

огинского5.jpg

огинского6.jpg

огинского2.jpg

огинского7.jpg

Святлана КЕНЬКА.

Фота аўтара і Тамары ЛІС.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений