“Казачная ноч у бібліятэцы” прайшла ў Смаргоні

Библиотека
14.06.2017 10:26
10 чэрвеня філіял “Гарадская бібліятэка №3” правяла ноч вясёлых прыгод пад назвай “Казачная ноч у бібліятэцы” у межах абласной акцыі “Кніга дорыць свята”.

DSCN0755.JPG

Мерапрыемства пачалося з афіцыйнага адкрыцця. Прысутных зацікавілі змястоўныя і пазнавальныя прэзентацыі: “Вядомыя бібліятэкары”, “Самыя вядомыя і самыя незвычайныя бібліятэкі свету”.

Інтэлектуалы прынялі ўдзел у гульнях па шахматах і шашках “Шах & Мат”. У ходзе гульні бібліялато былі вызначаны лепшыя знаўцы бібліяграфіі. Інтэлектуальна-развіваючая гульня спадабалася як дзецям, так і дарослым. На рэлакс прапанаваны ўсходнія танцы гуртка “Асель” пад кіраўніцтвам Л.У. Башлыковай. Жадаючыя аздобілі свой твар пры дапамозе “Аквагрыму”, а таксама зрабілі фотаздымак з казачным героем “Русалачка”. На працягу ўсяго мерапрыемства ўдзельнікі збіралі жэтоны.

Пры падвядзенні вынікаў былі вызначаны самыя актыўныя ўдзельнікі БІБЛІЯНОЧЫ і ўзнагароджаны падарункамі.

DSCN0706.JPGDSCN0712.JPGDSCN0773.JPG

Ірына ВІСЦЯЖ, заг. філіяла. 


Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений