На Смаргоншчыне спаборнічалі вальшчыкі лясгасаў

Калейдоскоп
08.06.2018 16:19
У Смаргонскім доследным лясгасе прайшлі традыцыйныя спаборніцтвы вальшчыкаў лесу. Пачаліся яны з валкі дрэў у лясным масіве за 8 кіламетраў ад Жодзішак. Для кожнага вальшчыка арганізатары спаборніцтваў падрыхтавалі сасну. Яе неабходна было спілаваць так, каб упала ў строга вызначанае месца, на забіты ў зямлю калок.

валка 007.jpg

Другі этап спаборніцтваў вальшчыкаў лесу быў праведзены ў гэты ж дзеннь на стадыёне дрэваапрацоўчага цэха “Бялкоўшчына”. Тут лесарубы спаборнічалі ў дакладнай распілоўцы бервяна, распілоўцы камбінаваным рэзам, абрэзцы вялікай колькасці сукоў на ствале дрэва. На выкананне ўсіх гэтых практыкаванняў неабходна было затраціць як мага менш часу.

валка 091.jpg

Строгія суддзі сачылі за якасцю выконваемых работ, за парушэнні здымалі балы. Замеры праводзіліся пры дапамозе спецінструмента – штангенцыркуля, лінейкі і інш.

Пасля заканчэння спаборніцтваў былі падведзены вынікі, падлічаны балы. Пераможцам у агульным заліку стаў Анатоль Лукашэвіч з Будзёнаўскага лясніцтва. На другім месцы апынуўся Віктар Гайдукевіч з Граўжышкаўскага лясніцтва, на трэцім – Мар'ян Сяргей з Ашмянскага.

Вальшчыкаў лесу павіншаваў з добрымі вынікамі дырэктар лясгаса Аляксандр Шостак і ўручыў лепшым з іх граматы.

валка 101.jpg

валка 127.jpg

валка 189.jpg

валка 200.jpg

валка 214.jpg

валка 222.jpg

валка 225.jpg

валка 239.jpg

валка 248.jpg

валка 282.jpg

валка 290.jpg

валка 296.jpg

валка 306.jpg

валка 338.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений