4 красавіка ў Смаргонскім РЦК прайшоў конкурс культарганізатараў

Калейдоскоп
04.04.2018 14:43
Сёння, 4 красавіка, у раённым Цэнтры культуры адбыўся традыцыйны конкурс культарганізатараў “Гульнёвы калейдаскоп”.

гульни 079.jpg

Сёлетні конкурс быў прысвечаны тэме малой радзімы. Меркавалася, што ў гульнёвых праграмах знойдзе адлюстраванне мясцовая тэматыка, папулярызацыя гісторыка-культурных каштоўнасцей, будуць выкарыстаны народныя гульні. Таму і вядучыя імпрэзы выйшлі ў адпаведных вобразах і выкарысталі сюжэт “Падарожжа з Жыгамонтам”.

Дзесяць забаўляльных праграм прадставілі работнікі ўстаноў культуры Смаргоншчыны. Як заўжды, на высокім узроўні выступілі культработнікі Вішнеўскага, Залескага, Сінькоўскага, Крэўскага і Бялкоўшчынскага Дамоў культуры. Цікавыя конкурсы для дзіцячых забаў правялі масавікі-забаўляльнікі з Лылойцяў, Крэва, Солаў, Жодзішак, Кушлянаў.

Падрабязней чытайце ў газеце “Светлы шлях”.

гульни 004.jpg

гульни 006.jpg

гульни 009.jpg

гульни 023.jpg

гульни 033.jpg

гульни 045.jpg

гульни 065.jpg

гульни 070.jpg

гульни 088.jpg

гульни 092.jpg

гульни 104.jpg

Ала КЛЕМЯНОК.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений