Канцэрт у Лешчаняцкім сельскім клубе

Калейдоскоп
12.03.2018 10:28
Добры настрой на ўсё свята падарылі самадзейныя артысты з Сасноўкі мясцовым жанчынам.

VRmQT7-ii8s.jpg

На святочную праграму напярэдадні 8 сакавіка ў Лешчаняцкі сельскі клуб, мясцовыя жанчыны адгукнуліся з задавальненнем. Хтосьці прыйшоў з мужам, хтосьці з дзецьмі, хтосьці, ўвогуле, жаночай кампаніяй. Разумеем, на сталічных артыстаў нам разлічваць не трэба. Мы рады сваім, мясцовым, няхай яны і не ўсе прафесіяналы, але таленту, энергіі і задору ім не займаць.

Вось і на гэты раз павіншаваць са святам завіталі начале з бібліятэкарам Кацярынай Варанішча самадзейныя артысты-аматары з Сасноўкі: Валянціна Буцько, Любоў Брытаўчанка, Раман Балаба і юная спявачка Аляксандра Жабінская. Прыгожыя галасы, артыстычныя, удала падабраныя нумары, а як душэўна спяваюць! У гледачоў “гарэлі” далоні, а ногі самі прытанцоўвалі. А напрыканцы прадстаўлення юным гледачам вясёлы клоун Клёпа прапанаваў забавы і гульні, мімаволі да іх далучыліся і дарослыя. Прыйшлося праявіць і кемлівасць, і спрыт, і пачуццё гумару.

Неўзабаве праляцелі бадай дзве гадзіны. Ніхто не пашкадаваў, што пакінуў хатнія справы, нас падсілкавалі добрым настроем і пазітывам на ўсё свята.

RHq54SLfErY.jpg

Галіна АЎГУСЦІНОВІЧ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений