У Смаргоні падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне і ўпрыгожванне

Калейдоскоп
12.01.2018 16:25
У апошнія дні мінулага года адборачная камісія падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне і ўпрыгожванне аб’ектаў горада, сельсаветаў і арганізацый.

IMG_9061.JPG

Старшыня райвыканкама Генадзь ХАРУЖЫК (справа) узнагароджвае Яўгена МІЗУЛУ.


Намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко праінфармаваў прысутных, што згодна з рашэннем Смаргонскага райвыканкама “Аб правядзенні агляду-конкурсу на лепшае афармленне” члены камісіі агледзелі ўсе аб’екты горада, сельсаветаў, арганізацый згодна з пададзенымі заяўкамі. Вызначаны лепшыя аб’екты ў кожнай намінацыі.

У намінацыі “Горад” сярод арганізацый і прадпрыемстваў першае месца падзялілі ўнітарнае прадпрыемства “Жыллёва-камунальная гаспадарка” і філіял “Смаргонскія малочныя прадукты” ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”, якім уручаны прэміі ў памеры 8 базавых велічынь. Другое месца і 7 базавых велічынь - у філіяла №7 “Смаргоньсілікатабетон”. Шэсць базавых велічынь за трэцяе месца атрымалі вытворчае ўпраўленне “Смаргоньгаз” і ААТ “Смаргонскі агрэгатны завод”.

илюмин 009.jpg

Філіял «Смаргонскія малочныя прадукты».

илюмин 022.jpg

УП «Жыллёва-камунальная гаспадарка».

1 007.jpg

ААТ «Смаргонскі агрэгатны завод».


Сярод гарадскіх устаноў сацыяльнай сферы пераможцамі прызнаны гімназія і яслі-сад №6, другое месца падзялілі СШ №7 і яслі-сад №15, трэцяе – СШ №1 і яслі-сад №8.

илюмин 001.jpg

Гімназія.

иллюз 011.jpg

Казачная алея ясляў-сада №6.

иллюз 007.jpg

Фасад СШ1 цудоўна выглядае і днём, хоць і без ілюмінацыі.


Арыгінальна ўпрыгожанае фае магазіна “Родны кут” паспрыяла яго перамозе сярод гандлёвых аб’ектаў. Магазін “КаранаДа” таксама атрымаў 8 базавых велічынь як пераможца конкурсу на лепшае навагодняе афармленне і ўпрыгожванне. Магазін “ГУМ” ААТ “Рубін” у гэтай намінацыі на другім месцы. А трэцяе падзялілі салон кветак “Дуэт” і ААТ “Смаргоньсантэхсэрвіс”.

илюмин 033.jpg

Магазін “КаранаДа”.

иллюз 021.jpg

Прадавец салона кветак «Дуэт» Таццяна КАРМІЛЕЦ у захапленні ад навагодняга ўбрання салона.

иллюз 036.jpg

На карнізе алені, а ўнутры крамы японскія ліхтарыкі і шмат елак - гэта адметная асаблівасць ГУМа, лічаць дырэктар Алена КІРЫЛЕНКА (злева) і прадавец Таццяна ПАЎЛЮКЕВІЧ.


Сярод адміністрацыйных цэнтраў на сяле першае месца прысуджана Жодзішкаўскаму сельскаму выканаўчаму камітэту, другое – Каранёўскаму, трэцяе падзялілі Вішнеўскі і Сінькоўскі сельвыканкамы.

илюмин 034.jpg

Жодзішкаўскі сельвыканкам.


У індывідуальным жылым сектары сельскай мясцовасці найбольш уразілі членаў адборачнай камісіі арыгінальна і згустоўна ўпрыгожаныя домаўладанні Мізулаў у аг. Жодзішкі па вул. Маладзёжнай, 5, Рэшкевічаў з Асінаўшчызны і Рудзяк з Сыраватак, якім і прысуджаны, адпаведна, першае, другое і трэцяе месцы з уручэннем грашовых прэмій.

илюмин 050.jpg

Дом Мізулаў у Жодзішках.


Дыпломы і грашовыя прэміі пераможцам агляду-конкурсу былі ўручаны ва ўрачыстай абстаноўцы на традыцыйным святочным мерапрыемстве “Сход пад Новы год”.

Падводзячы вынік сёлетняга агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне тэрыторый устаноў і прыватных прысядзібных участкаў, старшыня райвыканкама Генадзь Харужык адзначыў, што не ўсе арганізацыі з поўнай мерай адказнасці паставіліся да надання святочнасці і ўрачыстасці, да пошукаў цікавых дызайнерскіх рашэнняў. Некаторыя наогул ухіліліся ад гэтага агульнараённага мерапрыемства. Генадзь Васільевіч выказаў спадзяванне, што ў далейшым у кіраўнікоў будзе больш зацікаўленасці і імкнення паспрыяць таму, каб і ў горадзе, і ў вёсках больш адчувалася свята.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара, Валянціны БУЖЫНСКАЙ і Сяргея ЮРЭВІЧА.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений