Віншаванне мясцовай улады з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці АПК

 

Віншаванне мясцовай улады з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці АПК

Экономика
16.11.2019
1462
Дарагія сябры! Віншуем вас з прафесійным святам! Сёння аграпрамысловы комплекс з’яўляецца адным з найважнейшых галін нацыянальнай эканомікі Рэспублікі Беларусь. Дынамічнае развіццё вёскі было і застаецца нашым пастаянным прыярытэтам.

У гістарычна кароткі перыяд тут адбыліся сур’ёзныя змены: на палях працуе сучасная тэхніка, пабудаваны буйныя жывёлагадоўчыя комплексы і перапрацоўчыя прадпрыемствы, абсталяваныя па сусветных стандартах. Умовы жыцця сельскіх жыхароў таксама палепшаны: створаны аграгарадкі з развітой інфраструктурай і сацыяльнай сферай. Сфарміравана дастатковая сыравінная база для перапрацоўчай прамысловасці. Усё гэта - вынік нястомнай працы вяскоўцаў, якая забяспечвае харчовую бяспеку дзяржавы.

Высокая якасць сельскагаспадарчай прадукцыі дазволіла пашырыць рынкі збыту і значна ўмацаваць вядомы брэнд «Зроблена ў Беларусі» ва ўсім свеце.

Выказваем шчырую падзяку тым, хто апрацоўвае палі, збірае ўраджай, працуе ў гаспадарках і на перапрацоўчых заводах, хто любіць сваю зямлю і добрасумленна працуе на карысць народа і роднай краіны. Ад усёй душы жадаем вам і вашым сем’ям шчасця, здароўя, міру і дабра.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.