У смаргонскім аўтапарку з’явіліся новыя аўтобусы з лагатыпам еўрагульняў

Экономика
06.06.2019 08:58
624
Сёлета аўтапарк №17 г. Смаргоні атрымаў два новыя аўтобусы павышанай камфартабельнасці з адпаведным лагатыпам для абслугоўвання ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія неўзабаве  распачнуцца ў нашай краіне. Адзін аўтобус вялікі – МАЗ-251, другі меншы – “Нёман”, на 28 месцаў.

За гэтымі аўтобусамі ўжо замацаваны вадзіцелі аўтапарка, якія 14 чэрвеня паедуць у Мінск, дзе будуць абслугоўваць удзельнікаў ІІ Еўрапейскіх гульняў. У атрыманых аўтобусах вельмі зручныя сядзенні, у салоне ёсць тэлевізар, мікрахвалевая печка, два халадзільнікі, санвузел.

IMG_5836.JPG

Дырэктар аўтапарка №17 Мікалай САМАЙЛОВІЧ каля аўтобуса МАЗ, на якім змешчаны сімвал ІІ Еўрапейскіх гульняў лісяня ЛЕСІК


IMG_5888.JPG

У салоне новенькага “Нёмана” вадзіцель гэтага аўтобуса Алег КАРНЕЙ


Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений