Шпаркімі тэмпамі ідзе пасяўная ў філіяле “Жодзішкі” Смаргонскага раёна

УРОЖАЙ-2017
21.09.2017 15:02
У народзе кажуць: адзін вясенні дзень год корміць. Але дбайныя гаспадары разумеюць, што і ўвосень варта не ўпусціць тыя дні, якія могуць пракарміць на працягу года. Таму, скончыўшы жніво, аграрыі адразу ж прыступілі да ворыўных работ і сяўбы.
Чернушевич_Жодишки.jpg

Яўген ЧАРНУШЭВІЧ працуе на сяўбе. 


Шпаркімі тэмпамі ідзе пасяўная ў філіяле “Жодзішкі”. У дзень нашага візіту ў гаспадарку актыўна працавалі агрэгаты на вытворчым участку “Сасноўка”. Яго загадчык Уладзімір Ігнатовіч паведаміў, што сеяць пачалі амаль два тыдні таму. У першую чаргу ўрадлівая глеба прыняла насенне азімай пшаніцы, затым аграрыі перайшлі да сяўбы азімага трыцікале. Уладзімір Міхайлавіч падкрэсліў, што надвор’е значна ўплывае на тэмпы палявых работ. З-за частых дажджоў глеба пераўвільготнена, а гэта дрэнна сказваецца на працы пасяўных агрэгатаў.

На палеткі з азімай пшаніцай у гаспадарцы ўскладаюцца вялікія надзеі. Сёлета гэта культура дала лепшы ўраджай у параўнанні з яравой. Таму для сяўбы выдзелілі лепшую тэхніку, а кіраванне ёй даверылі лепшым механізатарам.

Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений