УРАДЖАЙ-2017: Жніўныя замалёўкі з «Шутавічаў-Агра»

УРОЖАЙ-2017
14.08.2017 16:53
У напружаны час жніва няма работ менш ці больш важных. Кожныя рукі патрэбныя, кожны чалавек на вес золата. Таму што ўклад кожнага спрыяе агульнай справе. А яшчэ – гэта перыяд, калі можна пастарацца зарабіць добры рубель. І не толькі спецыялістам, але школьнікам і гараджанам.

уборочная_Сморгонь_4.jpg

Дыспетчар Алена Масевіч, якая выконвае абавязкі намесніка кіраўніка гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце падчас жніва мае яшчэ адзін абавязак – адказная за гарачае харчаванне і раздатчыца ежы. Можа каму-небудзь, як, напрыклад, мясцоваму аўтарытэту дзядзьку Сашу, боршч і катлета не па-густу, але большасць механізатараў пагаджаюцца, што паабедаць у полі гарачым лепш, чым салам або наогул не есці, уядаючыся ў работу без перапынкаў і перадышак.  

Самы малады экіпаж камбайна ці не ва ўсім нашым раёне – Андрэй Ражанскі і Алег Субач. Для Андрэя сёлетняе жніво трэцяе, а вось выпускнік Смаргонскага прафесійнага політэхнічнага ліцэя Алег Субач, які ў гаспадарку прыйшоў зваршчыкам, на гэта гарачы час асвоіў прафесію памочніка камбайнера.

уборочная_Сморгонь_1.jpg

На зернесушыльным комплексе гаспадаркі працуюць вопытныя аператары Аляксандр Гайдукевіч і Васіль Мышук, юныя памочнікі: мясцовыя Даша і Слава Тамашэўскія, а разам з імі і Ягор Масквіцін, які прыязджае з бацькамі ў Шутавічы на дачу. Загадчыца склада Аксана Макарава не нарадуецца працавітасці і дбайнасці дзяцей, а яны ганарацца, што могуць зарабіць першыя працоўныя рублі.

уборочная_Сморгонь_2.jpg

уборочная_Сморгонь_5.jpg

уборочная_Сморгонь_3.jpg

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.

 

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений