30.10.2015
На мінулым тыдні ў раённым цэнтры культуры ў рамках комплексу прафілактычных мерапрыемстваў, якія накіраваны на прафілактыку рэцыдыўнай злачыннасці з боку асоб, што адбываюць пакаранне ў выглядзе забароны займацца пэўнай дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, прайшла гутарка з асуджанымі мясцовымі жыхарамі.

Мерапрыемства арганізавалі супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі райаддзела міліцыі. На яго запрасілі...
На мінулым тыдні ў раённым цэнтры культуры ў рамках комплексу прафілактычных мерапрыемстваў, якія накіраваны на прафілактыку рэцыдыўнай злачыннасці з боку асоб, што адбываюць пакаранне ў выглядзе забароны займацца пэўнай дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, прайшла гутарка з асуджанымі мясцовымі жыхарамі.

Мерапрыемства арганізавалі супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі райаддзела міліцыі. На яго запрасілі старшыню раённага суда Людмілу Пятрову, памочніка пракурора раёна Сяргея Кавальчука, старшага інспектара па адміністрацыйнай практыцы аддзела ДАІ РАУС Віталя Шлямпо.
Ён адзначыў, што за 9 месяцаў гэтага года на тэрыторыі раёна дзяржаўтаінспектары затрымалі 118 вадзіцеляў, якія кіравалі транспартнымі сродкамі ў нецвярозым стане. З іх 11 чалавек трапіліся “пад мухай” паўторна на працягу года. Летась такіх было толькі 8. Па абласной статыстыцы, асноўнай прычынай учынення дарожна-транспартных здарэнняў з’яўляецца няўважлівасць большай часткі вадзіцеляў да таго, што робіцца на дарозе. І ў першую чаргу тымі, хто сеў за руль пасля ўжывання спіртных напіткаў. Па віне такіх вадзіцеляў сёлета ўчынены 34 дарожна-транспартныя здарэнні, летась было 43. Прычым пацярпелі як самі віноўнікі ДТЗ, так і ні ў чым не вінаватыя людзі.
Апошнія 5 гадоў у Гродзенскай вобласці праводзяцца мэтанакіраваныя мерапрыемствы па затрыманні вадзіцеляў у нецвярозым стане. Іх чакаюць буйныя штрафы. Першы раз спынілі п’яным падчас кіравання транспартным сродкам – штраф ад 50 да 100 базавых велічыняў, што складае ў грашовым эквіваленце ад 9 да 18 мільёнаў рублёў. У дадатак правапарушальнік пазбаўляецца права кіравання на 3 гады. Апошнім часам супрацоўнікам ДАІ дапамагаюць змагацца з нецвярозымі вадзіцелямі прадстаўнікі грамадскасці. Яны тэлефануюць і паведамляюць аб выпадках, калі п’яны чалавек садзіцца за руль.
У Беларусі дарожна-транспартныя здарэнні таксама з’яўляюцца адной з асноўных прычын гібелі людзей. На жаль, у многіх нашых суайчыннікаў такі менталітэт, што якія прафілактычныя мерапрыемствы не праводзь па забеспячэнні дарожнай бяспекі, адносіны да іх застаюцца грэблівыя. Магчыма, у гэтым і хаваецца прычына практычна ўсіх дарожна-транспартных здарэнняў. Таму, каб змяніць сітуацыю, патрэбны дзейсны спосаб інфармацыйна-псіхалагічнага ўздзеяння як на вадзіцеляў, так і на пешаходаў. І гэта павінна быць не нейкім час ад часу праводзімым мерапрыемствам, а пастаяннай мэтанакіраванай кампаніяй па ўздзеянні на кожнага ўдзельніка дарожна-транспартнага руху.
Памочнік пракурора раёна Сяргей Кавальчук гаварыў аб канфіскацыі транспартных сродкаў, што прымяняецца яна незалежна ад формы ўласнасці. Не мае значэння, каму належыць аўтамабіль – фізічнай ці юрыдычнай асобе. Выключэнне складае тое, калі п’яны выкарыстаў транспартны сродак паміма волі яго ўласніка. На тых, хто быў асуджаны з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі, не распаўсюджваецца амністыя. Пакаранне неабходна адбыць “ад званка да званка”. І пры пастаноўцы на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі асуджаных папярэджваюць аб адказнасці за ўхіленне ад адбыцця данага віду пакарання. У гэты перыяд недапусціма язда на любым відзе транспарту з рухавіком унутранага згарання. Да парушальнікаў закона прымяняецца адпаведная санкцыя – арышт да 3 месяцаў і штраф у памеры да 30 базавых велічыняў.
Пачуццё безадказнасці ў нашых людзей нярэдка пераважае над здаровым сэнсам. Яны не заўсёды ўспрымаюць як сур’ёзны жыццёвы ўрок страшныя памылкі іншых, якія прыводзяць да гібелі і траўматызму ўдзельнікаў дарожнага руху. Таму і ідзе на нашых дарогах амаль сапраўдная вайна, якую людзі аб’явілі самі сабе. Толькі кроў і слёзы ў ёй самыя сапраўдныя. Адкуль у людзей разумных вялікае грэбаванне да ўласнага і іншых жыццяў.
Высокі ўзровень аварыйнасці на аўтамабільным транспарце можна растлумачыць шэрагам фактараў. Канструктыўныя недахопы транспартных сродкаў, розныя няспраўнасці, недасканаласць арганізацыі дарожнага руху. Але больш важнай прычынай з’яўляецца чалавечы фактар. Нізкая транспартная дысцыпліна многіх удзельнікаў дарожнага руху, як вадзіцеляў, так і пешаходаў, недастатковы ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі, у першую чаргу ўладальнікаў індывідуальнага транспарту, прыводзяць да траўматызму і шматлікіх ахвяр. Перавышэнне ўстаноўленага хуткаснага рэжыму. Па гэтай прычыне адбываецца больш 20 працэнтаў аварый за год. Кожнае пятае здарэнне ўчыняецца па віне пешаходаў. Апошнім часам можна выдзеліць асобную катэгорыю правапарушальнікаў – п’яныя, якія спяць на праезнай частцы дарогі. Каля 16 працэнтаў ДТЗ учыняецца з-за парушэння правілаў манеўрыравання – абгону, выезду на сустрэчную паласу руху. Значную частку дарожна-транспартных здарэнняў учыняюць п’яныя вадзіцелі.
Як адзначыла старшыня раённага суда Людміла Пятрова, вельмі жорсткая мера пакарання па злачынствах, якія звязаны з кіраваннем у нецвярозым стане транспартнымі сродкамі, прымяняецца для таго, каб навучыць нашых людзей выконваць законы. Бо аварыйнасць на дарогах з гібеллю людзей уяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы нашай краіны.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений