30.10.2015
Практыка паказвае, што гарадская моладзь пасля вну ў сельскай мясцовасці не прыжываецца. Але бываюць і выключэнні. Загадчык участка “Асінаўшчызна” Алег Баран трапіў менавіта ў склад выключных людзей.

У свой час ён скончыў смаргонскую СШ №3 і паступіў у Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Па размеркаванні трапіў у калгас Калініна. Праўда, адразу...
Практыка паказвае, што гарадская моладзь пасля вну ў сельскай мясцовасці не прыжываецца. Але бываюць і выключэнні. Загадчык участка “Асінаўшчызна” Алег Баран трапіў менавіта ў склад выключных людзей.IMG_1759

У свой час ён скончыў смаргонскую СШ №3 і паступіў у Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Па размеркаванні трапіў у калгас Калініна. Праўда, адразу працаваць стаў не па спецыяльнасці, якую атрымаў у інстытуце (па дыпломе ён інжынер-механік). Спачатку быў памочнікам загадчыка вытворчага ўчастка, а праз тры гады стаў ім загадваць. З гадамі любоў да зямлі перамагла любоў да тэхнікі. Веды, атрыманыя ў БІМСГ, былі для яго дадатковым бонусам. На пасадзе ж загадчыка больш патрабаваліся трывалыя веды па агранаміі, іх Алег Аляксандравіч атрымліваў з кніг, ад больш вопытных калег, на курсах павышэння кваліфікацыі ў Мінску і Навагрудку.
Цяпер пад “наглядам” Алега Барана 3600 гектараў сельгасугоддзяў, у тым ліку 2700 гектараў раллі. З увядзеннем у строй робатамеханізаванай фермы “Астранаўт” вытворчы ўчастак “Асінаўшчызна” “перакроілі” па-новаму: удвая павялічылі плошчу пад кукурузу, у паўтара раза – пад шматгадовыя травы. Не забыліся пры гэтым і пра цукровыя буракі, і пра збожжавыя.
Працоўны стаж Алега Аляксандравіча налічвае чвэрць стагоддзя. Былі ў яго магчымасці пакінуць сельскую гаспадарку, перабрацца на работу ў горад, працаваць па спецыяльнасці, якая запісана ў дыпломе. Але ён так прырос да зямелькі-матухны, што не адпусціла яна мужчыну. Работа на зямлі – яго прызванне і галоўнае жаданне.
- Асаблівую асалоду атрымліваю, калі бачу вынік нашых агульных намаганняў, калі поле радуе багатым ураджаем. Гэта не растлумачыць словамі, гэта трэба адчуць, - усміхаецца суразмоўца. – Ведаеце, які галоўны сакрэт земляроба? Каб выгадаваць добры ўраджай, трэба не толькі тэхналогію строга выконваць, але і душу ў справу ўкладваць.

Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений