23.10.2015
Да арміі Сяргей Новік паўтара года адпрацаваў электраманцёрам на агрэгатным заводзе. Адзеў форму салдата тэрміной службы – і атрымаў прапанову сесці за руль аўтамабіля.

Наступныя паўтара года змянілі прафесійны светапогляд юнака кардынальна: ён настолькі “прывязаўся” да аўто, што ў іншай прафесіі сябе перастаў ўяўляць. Пасля арміі ўладкаваўся вадзіцелем на вузел паштовай...
Да арміі Сяргей Новік паўтара года адпрацаваў электраманцёрам на агрэгатным заводзе. Адзеў форму салдата тэрміной службы – і атрымаў прапанову сесці за руль аўтамабіля.IMG_1793

Наступныя паўтара года змянілі прафесійны светапогляд юнака кардынальна: ён настолькі “прывязаўся” да аўто, што ў іншай прафесіі сябе перастаў ўяўляць. Пасля арміі ўладкаваўся вадзіцелем на вузел паштовай сувязі, на працягу трох гадоў развозіў пошту.
А пасля атрымаў чарговую прапанову – пайсці на работу ў мясцовую гаспадарку (родам Сяргей з Асінаўшчызны) і атрымаць сваё жыллё. На той час хлопец быў ужо жанатым, таму прапанова займець свой вугал стала для яго прывабнай. Год ён адпрацаваў слесарам на ферме, год – вадзіцелем на аўтобусе, нарэшце, “даслужыўся” да МАЗа. Адказнасць і працавістасць маладога хлопца цэняць не толькі ў гаспадарцы, гэта адзначылі і на ўзроўні раёна: сёлета на адвозцы кукурузы сярод вадзіцеляў МАЗаў Сяргей Новік аказаўся на трэцім месцы.
- Без машыны, без руху жыццё ўжо не ўяўляю, - усміхаецца Сяргей. - У рабоце вадзіцеля няма руціны, пастаянна ў раз’ездах. Я, напрыклад, не толькі па палях езджу, здараюцца камандзіроўкі ў Гродна, Ліду, іншыя гарады. Дарога, аўто, руль – у гэтым ёсць пэўны кайф і рамантыка.

Галіна АНТОНАВА.


Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений