23.10.2015
Псіхолагі сцвярджаюць, што месца працы трэба мяняць кожныя пяць-сем гадоў. Калі работнік далей затрымліваецца на адным месцы, у яго прападае ініцыятыва, пачынаецца творчы застой, ён пачынае страчваць прафесійную форму. Гэта нярэдка правакуе незадаволенасць з боку кіраўніцтва.

Праўда, існуе і іншая думка: мы самі выбіраем свае адносіны да работы. Заслугоўваем такое прафесійнае...
Псіхолагі сцвярджаюць, што месца працы трэба мяняць кожныя пяць-сем гадоў. Калі работнік далей затрымліваецца на адным месцы, у яго прападае ініцыятыва, пачынаецца творчы застой, ён пачынае страчваць прафесійную форму. Гэта нярэдка правакуе незадаволенасць з боку кіраўніцтва.IMG_1805

Праўда, існуе і іншая думка: мы самі выбіраем свае адносіны да работы. Заслугоўваем такое прафесійнае жыццё, якое самі сабе робім. Менавіта з гэтай думкай згодна цялятніца Святлана Высоцкая, якая працуе на жывёлагадоўчым комплексе “Бялкоўшчына”. На працягу 25 гадоў яна з’яўляецца мамай (інакш сябе і не называе) для цялятак ад нараджэння да шасцімесячнага ўзросту.
- Я настолькі люблю жывёлу, што нават мае дзеці, калі былі школьнікамі, жартавалі: “Мама, ты сваіх цялят любіш болей, чым нас. Усе твае думкі, усе размовы – толькі пра іх”.
У дваццаціпяцігадовым узросце Святлана Мікалаеўна ўпершыню “ўзначаліла” групу цялятак. Спачатку было складана. Не толькі фізічна, але і маральна. Па сутнасці, гэта работа, як у дзіцячым садку. Малыя ў жывёлы, як і ў людзей, і сваволяць, і хварэюць, і капрызяць. У кожнага свой характар, свой тэмперамент. Да кожнага падыход знайсці трэба. А з нованароджаных наогул вачэй спускаць няма як. На першым часе іх нават з сосачкі пояць.
Цяпер на “апецы” ў Святлана Высоцкай і яе напарніцы Леаніды Шульжыцкай бывае ад 220 да 250 цялятак.
- І я ўсіх сваіх падапечных ведаю, як кажуць, у твар, кожнага магу адрозніць, - сцвярджае наша суразмоўца. – А любімчыкам усім імёны даю, на якія яны адгукаюцца. Увогуле, жывёла вельмі разумная. Мяне яны адрозніваюць сярод іншых. Зайду ў цялятнік, загавару – адразу роў на ўсё памяшканне, вітаюцца, значыць. А на другіх так не рэагуюць. Калі цяляткі падрастуць і надыходзіць час развітвацца, цяжка на душы. Бывае, нават плачу. Так да жывёлы прывязваюся.
Калі я размову пра пенсіяю заводжу (цялятніцы маюць права ў пяцьдзясят гадоў на пенсію ісці, пры ўмове, што працоўнага стажу дастаткова), мне муж кажа: “Ці ж ты з фермы пойдзеш? На каго цялят пакінеш?” А я думаю: “І праўда, хіба такое можа быць? Пакуль сілы будуць, буду працаваць, не кіну сваіх малых”.

Галіна АНТОНАВА.


Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений