Падарожжа ў мінулае

 

Падарожжа ў мінулае

Общество
03.11.2021
4716
Канікулы найлепшы час, каб пазнаваць новае і падарожнічаць. Падарожнічаць можна па краінах, гарадах, мястэчках. А можна і ў мінулае свайго роднага краю.

IMG_20211102_100541.jpg

Пазнаваць Беларусь, далучыцца да гісторыка-культурнай спадчыны, ажыццявіць падарожжа ў мінулае выхаванцам аздараўленчага лагера “Пунсовыя ветразі”, які знаходзіцца ў сярэдняй школе №3,  дапамаглі супрацоўнікі УК “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей”. Дзякуючы  ім маленькія смаргонцы  ажыццявілі  рэтра-падарожжа і пабывалі ў “Смаргоні кірмашовай”. Супрацоўнікі музея ў тэатралізаванай і інтэрактыўнай форме расказалі пра гісторыю знакамітай “Мядзведжай акадэміі”. Асабліва ўразіла выступленне “мядзведзя-акадэміка” пад кіраўніцтвам павадыра. Цікавая гульня дапамагла стварыць цудоўны настрой. Гасцінная гаспадыня-абараначніца ўзгадала, што Смаргонь - гэта беларуская сталіца абаранкаў, пра гісторыю гэтых ласункаў і пачаставала імі ўсіх гасцей.

IMG_20211102_103510.jpg

IMG_20211102_103915.jpg

Калі вы жадаеце з карысцю і пазітывам правесці вольны час, то наведайце “Смаргонь кірмашовую”, не пашкадуеце.

Галіна Мінкевіч,

выхавальнік аздараўленчага лагера “Пунсовыя ветразі” СШ №3.